Кінатэатры ў Віцебску існуюць з 1905 года. На 2022 год у Віцебску працуе 2 кінатэатра, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама.

Гісторыя Колькасцькінатэатраўпа гадах: 19176 19243 19403 20212 Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся ў 1898 годзе. Першы кінатэатр адкрыўся ў 1905 годзе («Рэкорд», цяпер — «Дом кіно»).

У 1910-х гадах у Віцебску працавала 6 кінатэатраў – «Рэкорд», «Адэон», «Кіно-Арс», «Ілюзіён», «Гігант» і «Мастацкі». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны.

У кастрычніку 1921 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак».

На базе кінатэатра «Ілюзіён» у 1923 годзе быў адкрыты кінатэатр «Пралеткіно». У 1924 годзе ў рэспубліканскі трэст «Белдзяржкіно» перададзеныя кінатэатры «Пралеткіно» і «Мастацкі». Пры гэтым кінатэатр «Спартак» падпарадкоўваўся іншай арганізацыі - «Савкіно».

З 1927 года ў кінатэатрах Віцебска пачалі нумараваць месцы для гледачоў.

У 1930 годзе ў Віцебску ў будынку «Пралеткіно» адкрыўся першы Дзіцячы кінатэатр імя Макса Гельца. Пад рознымі назвамі ён праіснаваў да 1941 года.

У красавіку 1932 года ў «Мастацкім» (пазней у гэтым жа годзе ён быў перайменаваны ў «Першае мая») адбыўся першы кінасеанс з гукам.

Некаторы час у будынку былой сінагогі на вул. Валадарскага (цяпер - вул. Суворава) ў Віцебску працаваў чырвонаармейскі кінатэатр.

У 1940 годзе у горадзе працавала 3 кінатэатра: «Спартак», «Пралеткіно» і «Першае мая». А пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Віцебску працаваў толькі 1 кінатэатр – «Спартак».

У 1948 годзе адкрыты кінатэатр «Зара», а ў 1958 — «Дружба», «Зеніт», «Кастрычнік» (будаўніцтва вялося з 1954 года) і летні кінатэатр «1 Мая».

У 1961 годзе адкрыўся кінатэатр «Усход», у ліпені 1961 адбыўся першы сеанс у кінатэатры «Мір».

У 1960—1970-я гады ў Віцебску працаваў перасоўны кінатэатр «Малютка».

У 1972 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь». У 1989 у ім упершыню ў Віцебску быў паказаны стэрыафільм.

У чэрвені 1983 года ў спісаным самалёце Ту-134 быў адкрыты дзіцячы кінатэатр «Палёт» (каля Тэхналагічнага універсітэта). Самалёт з рэгістрацыйным нумарам СССР-65639, з якога быў зроблены кінатэатр, у 1977 годзе быў скрадзены на маршруце Петразаводск-Ленінград. Кінатэатр працаваў да 1988 года. У 1992 годзе самалёт падпалілі і неўзабаве яго дэмантавалі і ўтылізавалі.

У 1985 годзе праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Спартак». У 2006 годзе пасля чарговай рэканструкцыі кінатэатр быў перайменаваны ў «Дом кіно».

У 1988 годзе адкрыты кінатэатр «Брыганціна». У 2008 годзе ён быў зачынены на капітальны рамонт, але з-за недахопу фінансавання работы не былі завершаныя.

З мая 2013 года лічбавым стаў «Дом кіно», а з ліпеня 2013 — «Мір».

Спіс кінатэатраў Віцебска У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Віцебска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца: Назва — назва кінатэатра; Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра; Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў; Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў; Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр; Нататкі — дадатковыя тлумачэнні; Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры НазваАдкрытыАрхітэктарыАдрасВыяваНататкіСпасылкіДом кіно1905вул. Леніна, 40Кіназала на 517 месц з экранам 11,2 на 4,7 метраў. Старэйшы кінатэатр Беларусі. Да 1921 года — «Рэкорд», з 1921 па 2006 — «Спартак». Будынак, у якім размешчаны кінатэатр, з'яўляецца помнікам архітэктуры канца 19 пачатку 20 стагоддзяў.Мір1961вул. Чэхава, 3 2 залы на 186 і 157 месц.

Закрытыя НазваАдкрытыЗакрытыАрхітэктарыАдрасНататкіСпасылкі3Dзевятае царства20112011вул. Горкага, 120Першы 3D-кінатэатр Віцебска ў КДЦ «Першамайскі», працаваў да красавіка 2011. 1 Мая19581977 Л. Якушаўпрасп. Фрунзэ Летні кінатэатр на 200 гледачоў.Адэон1910Аўтакінатэатр Driver20142016прасп. МаскоўскіАўтакінатэатр размяшчаўся на аўтадроме каля запраўкі Газпрамнафта на Маскоўскім праспекце. Гук ішоў праз FM-перадатчык.Беларусь19722000-яЮ. В. Шпітвул. Генерала Белабародава, 3Зала на 1215 гледачоў. Сёння ў будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Беларусь».Брыганціна19882008В. Бабашкінпрасп. Будаўнікоў, 92 залы на 400 і 200 гледачоў. Зачынены на капітальны рамонт, з-за недахопу фінансавання работы не вядуцца. Гігант Дружба1958вул. Зеленагурская, 14Кіназала на 220 гледачоў. Цяпер у будынку па тыпавому праекту размяшчаецца бібліятэка імя М. Лынькова.Зара19481969пл. Перамогі Зеніт19581990-явул. Ленінградская, 34Кіназала на 220 гледачоў. Аднапавярховы будынак па тыпавому праекту захаваўся, выкарыстоўваецца ў якасці гандлёвага цэнтра. Ілюзіён19101941 З 1923 года — «Пралеткіно».Кастрычнік19581997вул. Касманаўтаў, 2Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 560 гледачоў. Цяпер – Палац творчасці дзяцей і моладзі.Кіно-Арс1910МалюткаПерасоўны кінатэатр. Мастацкі19101941вул. КіраваЗ 1932 — «Першае мая». Палёт 1983 1988прасп. МаскоўскіДзіцячы кінатэатр, знаходзіўся ў спісаным самалёце Ту-134.Усход19611990-явул. 1-я Пралетарская, 6Кіназала на 279 гледачоў у двухпавярховым будынку па тыпавому праекту.

Спасылкі

Катэгорыя:Культура Віцебска