Эдуа́р Дэплешэ́н (, , — , ) — французскі тэатральны мастак, адзін з вядучых французскіх сцэнографаў і афарміцеляў XIX стагоддзя.
Біяграфія Э. Дэплешэн працаваў у парыжскай Оперы і ў розных драматычных тэатрах Парыжа, ствараючы дэкарацыі і эскізы для тэатральных касцюмаў. Мастак эпохі рамантызму, ён афармляў оперы такіх кампазітараў, як Джузэпэ Вердзі, Джакома Меербер, Рыхард Вагнер.
Пасля смерці мастака яго атэлье перайшло да Эжэна Карпеза і Жан-Батыста Лавастра.
Аформленыя спектаклі Апера Ле Пелецье 1834 — «Бура»* Жана Каралі 1836 — «Дзева Дуная»* Філіпа Тальёні 1839 — «Тарантул»* Жана Каралі (разам з Л. Фошэрам, Ш. Сешанам і ) 1844 — «Эўхарыса»* Жана Каралі 1846 — «Пахіта»* Жазефа Мазілье 1848 — «Маркітантка»* Артура Сен-Леона (разам з Ш. Сешанам і ) 1856 — «Карсар»* Жазефа Мазілье (разам з Ю. Мартэнам, А. Камбонам і Ж. Цьеры) 1860 — «Матылёк»* Марыі Тальёні (разам з Ю. Мартэнам, Ф. Нало, А. Рубэ, Ш. Камбонам і Ж. Цьеры) 1864 — «Немея»* Артура Сен-Леона (разам з Ж.-Б. Лавастрам) 1866 — «Ручай»* Артура Сен-Леона (разам з Ж.-Б. Лавастрам, А. Рубэ і Ф. Шаперонам) 1870 — «Капелія»* (разам з А. Камбонам і Ж.-Б. Лавастрам) (*) — адзін з дэкаратараў спектакля
Катэгорыя:Сцэнографы Францыі