Жан Каралі Перачыні (, ,  — , там жа) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і лібрэтыст італьянскага паходжання.

Жан Каралі вывучаў мастацтва танца ў балетнай школе пры парыжскай Оперы і на яе сцэне адбыўся яго дэбют у 1802 годзе. Як танцоўшчык і харэограф працаваў на тэатральных сцэнах Вены, Мілана, Марселя і Лісабона. З 1825 года ён — балетмайстар парыжскага тэатра «Порт-Сен-Мартэн», у 1831—1848 — парыжскай Оперы.

Як харэограф Жан Каралі працаваў разам з такімі знакамітымі танцоркамі, як Фані Эльслер і Карлота Грызі. Грызі ж выканала галоўную ролю на прэм’еры балета Адольфа Адана «Жызель», харэографам якога (сумесна з Жулем Перо) і суаўтарам лібрэта быў Жан Каралі. Каралі таксама кіраваў пастаноўкай балетаў «Бура» (La Tempête, 1834), «Кульгавы д’ябал» (Le Diable Boiteux, 1836), «Тарантул» (La Tarentule, 1839), «Пэры» (La Péri, 1843) і іншых.

У 1831—1850 гадах кіраваў балетнай школай Парыжскай оперы.

Сын Жана Каралі, Эжэн Каралі, таксама быў вядомым танцоўшчыкам і артыстам.

Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Балетмайстры XIX стагоддзя