Этэль Міні Лэкі (, у замужжы Уоткінс, ; , Чыкага, Ілінойс — , Ньюберы-Парк, Каліфорнія) — амерыканская плыўчыха, двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года.
Біяграфія Этэль Міні Лэкі нарадзілася ў 1907 годзе ў Чыкага. У 3-гадовым узросце навучылася плаваць. На летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года яна перамагла на дыстанцыі 100 м вольным стылем, а таксама ў складзе зборнай ЗША ў эстафеце 4 × 100 метраў вольным стылем, у абодвух выпадках усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд. Яна стала таксама першай жанчынай у свеце, якая праплыла 100 ярдаў вольным стылем хутчэй чым за хвіліну. Пасля завяршэння кар’еры выйшла замуж за весляра Біла Уоткінса. У 1969 годзе яна была ўключана ў Залу Славы сусветнага плавання. Памерла ў 1979 годзе ў Каліфорніі на 73-м годзе жыцця.
Катэгорыя:Плыўцы ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года