Ягор Пятровіч Шчалканаў (нар. , Брэст) — беларускі паралімпійскі плывец з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы.

Біяграфія Займаецца плаваннем з 2012 года. Яго правая нага з нараджэння недаразвітая ніжэй за калена, таму ён носіць пратэз. Трэніраваўся ў Брэсце, з 2016 года — у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Г. А. Вішнякова. Выступае ў катэгорыях S9, SB9, SM9.

У 2016 годзе на у Празе заваяваў два залатыя медалі на дыстанцыях 50 і 100 м брасам і срэбра на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

На Чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне заняў 9 месца ў заплыве на 100 м батэрфляем. Выступаў на Чэмпіянаце свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50 і 100 м — вольны стыль, 100 м — батэрфляй і 200 м — комплекснае плаванне, дзе заняў 5, 12, 18 і 8 месцы адпаведна.

У 2021 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Фуншале заваяваў два бронзавыя медалі ў плаванні батэрфляем і на спіне на дыстанцыі 100 м, заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і пятыя месцы на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем.

Удзельнік XVI летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, дзе ў фінальным заплыве на 100-метроўцы на спіне заваяваў срэбны медаль, а таксама заняў 4 месца ў комплексным плаванні на дыстанцыі 200 м, 7 месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем і 8 месца на 50 м вольным стылем.

Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту на кафедры спартыўнага менеджмента.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2022)Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022..

Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2024)Дзяржузнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце .

Спасылкі Профіль на сайце Міжнароднага паралімпійскага камітэта Профіль на сайце olympics.com Статыстыка выступленняў на сайце paralympic.org

Катэгорыя:Паралімпійскія плыўцы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Асобы на марках