Ве́прынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Майскі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вепрын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халмоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў. 30 красавіка 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушакоўскага сельсавета. У чэрвені 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чэрыкаў, у 1995 годзе — у вёску Гронаў, 27 снежня 2000 года — у горад Чэрыкаў, 26 ліпеня 2007 года — у пасёлак Майскі. У 1998 годзе скасавана вёска Бакунавічы. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чэрыкаўскага гарсавета перададзены пасёлак ЛіменьРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 5 сакавіка 2010 года скасавана вёска ВепрынРешение Чериковского районного Совета депутатов от 5 марта 2010 г. № 22-8 Об упразднении сельского населенного пункта Веприн Вепринского сельсовета, 6 сакавіка 2012 года — вёска УшакіРешение Чериковского районного Совета депутатов от 6 марта 2012 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Чериковского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 877 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 593 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе