Карл Аўгуст Ялмар Юхансан (; , Карлскруна — , ) — шведскі скакун у ваду, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.

Юхансан удзельнічаў у пазачарговых алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах у трох відах спорту. Ён стаў шостым у скачку з вышкі, восьмым у плаванні на 100 метраў вольным стылем і 19-м у скачках у даўжыню з месца.

На Гульнях 1908 у Лондане Юхансан стаў алімпійскім чэмпіёнам у скачках з вышкі, перамогшы ва ўсіх этапах спаборніцтва. Таксама ён заняў другое месца ў плаванні на 200 метраў брасам у першым раўндзе з вынікам 3:21,2.

На Гульнях 1912 у Стакгольме Юхансан удзельнічаў у скачках з вышкі і простых скачках з вышкі. Перамогшы ў папярэдніх раўндах абодвух спаборніцтваў, у фінале ён стаў чацвёртым і другім адпаведна.

Катэгорыя:Скакуны ў даўжыню Швецыі Катэгорыя:Плыўцы Швецыі Катэгорыя:Скакуны ў ваду Швецыі Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках у ваду Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года Катэгорыя:Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года