Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у гарадах Котбус і Зенфтэнберг.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца другім па велічыні ўніверсітэтам Брандэнбурга пасля Патсдамскага ўніверсітэта. Універсітэцкія кампусы размешчаны ў гарадах Котбус і Зенфтэнберг на поўдні Брандэнбурга паміж Берлінам і Дрэздэнам. Цэнтральны кампус ў Котбусе знаходзіцца недалёка ад гістарычнага цэнтра. Яшчэ адзін меншы кампус ў Котбусе размешчаны ў раёне Заксендорф на поўдні горада. Адлегласць паміж цэнтральным кампусам ў Котбусе і кампусам ў Зенфтэнбергу складае 40 кіламетраў.

Факультэты Факультэт матэматыкі, прыродазнаўчых навук і інфарматыкі Факультэт архітэктуры, інжынернага будаўніцтва і горадабудаўніцтва Факультэт машынабудавання, электратэхнікі і эканамічнай інжынерыі Факультэт экалагічных навук і тэхналагічнай тэхнікі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі