Тапіа Кор’юс (; нар. ) — фінскі лёгкаатлет, спецыяліст у кіданні дзіды, алімпійскі чэмпіён.
Тапіа Кор’юс нарадзіўся ў Вехкалахці (цяпер частка горада Хаміна).
У 1980-я гады ён быў адным з самых вядомых дзідакідальнікаў краіны, аднак на міжнароднай арэне поспехаў не дабіваўся да Алімпійскіх гульняў 1988 года ў Сеуле. На алімпійскіх спаборніцтвах Кор’юс амаль увесь турнір займаў другую пазіцыю, аднак у апошняй спробе яму атрымаўся бліскучы кідок на 84 м 28 см, што прынесла яму алімпійскае золата. Другое месца заняў юны Ян Жалезны, які затым надоўга стаў сусветным лідарам у кіданні дзіды, трэцяе суайчыннік Кор’юса — Сепі Рацю.
Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года