Дэвід Роджэр Марплз (; 1952) — канадскі гісторык, палітычны аналітык, прафесар кафедры гісторыі і антычнасці . Займаецца даследаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расіі і Украіны.
Біяграфія У 1975 годзе Дэвід Марплз атрымаў ступень бакалаўра мастацваў Лонданскага ўніверсітэта, у 1980 — магістра мастацтваў , у 1985 — доктара філасофіі Шэфілдскага ўніверсітэта. Тэма доктарскай дысертацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадах»
Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Свабода» ў Мюнхене (Германія). З 1991 года працуе ў . Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадскім інстытуце ўкраінскіх даследаванняў (2004—2014), прэзідэнтам Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (2010—2014).
Навуковая дзейнасць Адзін з самых аўтарытэтных заходніх даследчыкаў па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі і сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнееўрапейскай гісторыі XX стагоддзя, як рэвалюцыя 1917 года ў Расіі, галадаморы ва Украіне, сталінізм, распад СССР.
Публікаваўся па беларускай, расійскай і ўкраінскай тэматыцы ў «», «», «», «», «» і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфій. Сярод яго кніг пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (, 1996), «Беларусь: нацыя без нацыі» (, 1999), «Феномен Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (, 2014).
Узнагароды і прэміі Прэмія Дж. Гордына Каплана «за выбітныя поспехі ў даследаваннях» (2003) Універсітэцкі кубак (2008) — найвышэйшая ўзнагарода
Сям’я Дэвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў . Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.
Бібліяграфія
Ukraine’s Euromaidan: Analyses of a Civil Revolution in Ukraine. Co-edited with Frederick V. Mills. Stuttgart Germany: ibidem Verlag and Columbia University Press, 2015. 285 pp. Our Glorious Past': Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War (Ibidem-Verlag, Hannover, Germany, 2014) Holodomor: Causes of the Famine of 1932—1933 in Ukraine (Heritage Press, 2011) Russia in the Twentieth Century: the Quest for Stability (Harlow, UK: Pearson-Longman, 2011), 410 pp. Heroes and Villains: Creating National History in Contemporary Ukraine (Budapest and New York: Central European University Press, 2007 cloth, 2008 paperback. The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus (Trondheim, Norway: Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, No. 21, 2007). Prospects for Democracy in Belarus (Washington, DC: GMFUS-Heinrich Boll, 2006) [Co-edited with Joerg Forbrig and Pavol Demes]. Second revised edition published later in the same year. The Collapse of the Soviet Union, 1985—1991 (Harlow, Essex: Pearson Education-Longman, 2004) Motherland: Russia in the 20th Century (London: Longman, 2002) Lenin’s Revolution: Russia 1917—1921 (London: Wesley, Addison, and Longman, 2000) Belarus: A Denationalized Nation (Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999) Nuclear Energy and Security in the Former Soviet Union (Boulder, CO: Westview Press, 1997) [co-edited with Marilyn J. Young] Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe (Basingstoke, UK: Macmillan Press; New York, N.Y.: St. Martin’s Press; and Edmonton, AB: The University of Alberta Press, 1996). Stalinism in Ukraine in the 1940s (London: The Macmillan Press, 1992) Ukraine Under Perestroika: Ecology, Economics, and the Workers' Revolt (London: The Macmillan Press, 1991) The Social Impact of the Chernobyl Disaster (London: The Macmillan Press, 1988) Chernobyl & Nuclear Power in the USSR (London: The Macmillan Press, 1987).
Зноскі
Спасылкі Блог на Wordpress
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Гісторыкі Канады