Нгуен Ван Цхьеу, таксама Цхіеу (,  — ) — ваенны дзеяч і 5-ы прэзідэнт Рэспублікі В’етнам.

Біяграфія Па веравызнанні быў католікам. Сын дробнага землеўладальніка. У юнацтве ўступіў у антыкаланіяльны рух В’етмінь, які ўзначальваў Ха Шы Мін, аднак па меры таго, як апошні пачаў арыентавацца на СССР і камуністычную форму праўлення, парваў з рухам.

У 1949 годзе скончыў Ваенную акадэмію ў Хюэ — сталіцы так званай Дзяржавы В’етнам, якую фактычна абвясцілі французскія каланізатары, аднак фармальным кіраўніком якой быў імператар Бао Дай, і атрымаў званне 2-га лейтэнанта. Да моманту вываду французскіх войскаў (1955), калі была ўтворана Рэспубліка В’етнам, больш вядомая як Паўднёвы В’етнам, меў званне падпалкоўніка.

Быў фармальным кіраўніком дзяржавы пры кіраванні прэм’ер-міністра Нгуен Као Кі ў 1965—1967 гадах. На прэзідэнцкіх выбарах 3 верасня 1967 года атрымаў 38 % галасоў і быў абраны прэзідэнтам. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1975 года і пакінуў краіну за некалькі дзён да таго, як перспектыва падзення Сайгона пад ударамі войскаў Паўночнага В’етнама стала відавочнай.

Рэжым Цхьеу абвінавачвалі ў тым, што ён быў больш карумпаваным, чым рэжым яго папярэдніка. Цхьеу стварыў уласную палітычную партыю, засяродзіў уладу ў сваіх руках і зрэзаў паўнамоцтвы кангрэса краіны. У 1971 годзе адбыліся новыя выбары прэзідэнта, аднак апаненты адмовіліся ў іх удзельнічаць, і Цхьеу быў абраны без альтэрнатыўных кандыдатаў.

У сакавіку 1975 года, на завяршальным этапе В’етнамскай вайны, пасля вываду амерыканскіх войскаў, паўночнав’етнамскае войска аднавіла атакі на Рэспубліку В’етнам, атрымліваючы перамогі на ўсіх франтах і набліжаючыся да сталіцы. Цхьеу звярнуўся за абяцанай дапамогай да ЗША, папрасіўшы, у прыватнасці, у рамках дадзеных пагадненняў вылучыць 500 млн долараў, аднак Кангрэс ЗША адмовіўся прадастаўляць дапамогу (дамоўленасць аб дапамозе ў выпадку атакі НФВПВ была дасягнута з папярэднім прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам, які да 1975 годзе ўжо сышоў у адстаўку з-за Уотэргейцкага скандалу і не мог паўплываць на рашэнне Кангрэса).

Па меры прасоўвання паўночнав’етнамскіх войскаў з краіны сталі бегчы высокапастаўленыя военачальнікі; кампанія была прайграна. 21 красавіка 1975 года Цхьеу перадаў свае паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнту Чан Ван Хыонгу і збег з краіны на Тайвань. 30 красавіка 1975 года рушыла ўслед безумоўная капітуляцыя Рэспублікі В’етнам.

З Тайваня Цхьеу пераехаў у Вялікабрытанію, дзе жыў у графстве Сурэй і ў Лондане, затым — у ЗША, г. Ньютан, штат Масачусетс, дзе памёр у 2001 годзе.

Спасылкі Vietnam’s President Thieu resigns Funeral of President Nguyen Van Thieu Photos Obituary of President Nguyen Van Thieu from BBC Obituary of President Nguyen Van Thieu from Associated Press

Катэгорыя:Постаці В’етнамскай вайны Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Прэзідэнты Рэспублікі В’етнам