Аляксандр Часлававіч Трыпуць (, — ) — беларускі лёгкаатлет-паралімпіец, які спецыялізаваўся ў кіданні дзіды і пяцібор’і. Трохразовы прызёр летніх Паралімпійскіх гульняў і паралімпійскі чэмпіён 2004 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004).

Біяграфія Нарадзіўся 21 мая 1982 года ў Гродне. Бацька працаваў на Гродзенскім вытворчым аб’яднанні «Азот», маці — на швейнай фабрыцы «Элод».

З дзяцінства хварэў на блізарукасцьПаралiмпiец Аляксандр Трыпуць. Чалавек, якога баяцца цяжкасцi. Вучыўся ў Гродзенскай спецыялізаванай школе-інтэрнаце для сляпых і слабавідушчых дзяцей, дзе займаўся футболам, баскетболам, піянерболам, захапляўся танцамі і спяваў. Паралельна з вучобай трэніраваўся ў групе для слабавідушчых дзяцей у Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 2 пад кіраўніцтвам трэнера Я. І. Цупрановіча. Спецыялізаваўся ў бегу на 400 м і мнагабор’і, але ў выніку спыніўся на кіданні дзіды.

Да першых у кар’еры летніх Паралімпійскіх гульняў 2000 года ў Сіднеі рыхтаваўся пад настаўніцтвам Тадэвуша Юрэвіча. Па выніках выступленняў на Паралімпіядзе заваяваў срэбны медаль у кіданні дзіды і заняў чацвёртае месца ў шматбор’і.

У працэсе падрыхтоўкі да Паралімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах з-за траўмы на абодвух вачах адслаiлася сятчатка i левае вока канчаткова перастала бачыць. Пры тым ён паказваў добрыя вынікі не толькі ў кіданні дзіды, але і ў бегу на 1500 м. Выступаючы на гульнях, з першай спробы ўсталяваў рэкорд Паралімпіяды ў кіданні дзіды (56 м 64 см) і заваяваў залаты медаль. У спаборніцтвах па пяцібор’і нягледзячы на траўму нагі выйграў срэбны медаль. Дадому Аляксандр Трыпуць вяртаўся на мыліцах.

Удзельнічаў у летніх Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, аднак значных поспехаў не дасягнуў, заняўшы пятае месца ў кіданні дзіды.

У 2013 годзе пры рэгуляванні тэлевізійнай антэны за вакном сваёй кватэры Аляксандр Трыпуць зваліўся з чацвёртага паверха шматкватэрнага дома і атрымаў цяжкую траўму пазваночніка. Пасля траўмы ён жыве з нейрастымулятарам спінога мозгу і перасоўваецца на інваліднай калясцыАлександр Трипуть: «Любое падение может дать энергию для прыжка вверх».

У 2014 годзе аб’явіў аб вяртанні ў прафесійны спорт. Трэніруецца ў В. А. Арлова і А. Баркуна (з 2017 года) ў РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

На XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра быў сцяганосцам нацыянальнай каманды Беларусі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняўСцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпійскіх гульнях у Рыа будзе лёгкаатлет Аляксандр Трыпуць. У спаборніцтвах па кіданні дзіды Аляксандр Трыпуць заняў трэцяе месца з вынікам 23,56 м.

У 2016 годзе на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату ў Грасета стаў бронзавым прызёрам у кіданні дзіды. Рэдакцыя газеты «Прессбол» прызнала Аляксандра Трыпуця «Чалавекам года ў беларускім спорце» 2016 года.

У ліпені 2017 года на Чэмпіянаце свету сярод інвалідаў па зроку і з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Лондане Аляксандр Трыпуць усталяваў асабісты рэкорд у кіданні дзіды — 27,79 м. Гэты вынік дазволіў спартсмену заваяваць бронзавы медаль.

У жніўні 2018 года на Чэмпіянаце Еўропы сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Берліне стаў уладальнікам залатога медаля з вынікам 29 м 48 см. У лютым 2019 года на Сусветных гульнях сярод людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў ААЭ перамог у кіданні дзіды з рэкордам Еўропы.

Памёр 3 кастрычніка 2022 года.

Статыстыка выступленняў

ГодНазва спаборніцтваМесца правядзенняДысцыплінаКатэгорыяВынікМесца<center> Міжнародныя спаборніцтвы2000Летнія Паралімпійскія гульніСідней, Аўстраліякіданне дзіды<center> F12<center> 47.76 мпяцібор’е<center> P12<center> 277142004Летнія Паралімпійскія гульніАфіны, Грэцыякіданне дзіды<center> F12<center> 56.63 мпяцібор’е<center> P13<center> 2939 2006 Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўАсен, Нідэрландыкіданне дзіды<center> F12<center> 51.05 м6пяцібор’е<center> P12<center> 2139102008Летнія Паралімпійскія гульніПекін, Кітайкіданне дзіды<center> F11—12<center> 52.40 м5пяцібор’е<center> P12<center> 2011Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўКрайстчэрч, Новая Зеландыякіданне дзіды<center> F13<center> 47.84 м92015Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўДоха, Катарштурханне ядра<center> F55colspan="2" 2016Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўГрасета, Італіякіданне дзіды<center> F54<center> 25.47 м2016Летнія Паралімпійскія гульніРыа-дэ-Жанэйра, Бразіліякіданне дзіды<center> F54<center> 23.56 м2017Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўЛондан, Вялікабрытаніякіданне дзіды<center> F54<center> 27.78 м2018Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўБерлін, Германіякіданне дзіды<center> F54<center> 29.48 м2019Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаўДубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміратыкіданне дзіды<center> F54<center> 28.73 м5

Узнагароды і званні

Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь: ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (11 кастрычніка 2004) — за дасягненне выдатных спартыўных вынікаў на XII летніх Паралімпійскіх гульнях 2004 года ў г. Афіны (Грэцыя)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2004 г. № 494 «Аб узнагароджанні групы спартсменаў, трэнераў, работнікаў фізічнай культуры і спорту дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»; медалём «За працоўныя заслугі» (13 снежня 2016) — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ХV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў г. Рыа-дэ-Жанэйра і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спортуУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 13 снежня 2016 г. № 450 «Аб узнагароджанні».

Удастоены звання «Чалавек года Гродзеншчыны» (2017). У 2018 годзе занесены ў Кнігу славы горада Гродна, у 2019 годзе — ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці.

Літаратура Козловский, Руслан. Александр Трипуть: через тернии к звёздам / Р. Козловский // Гродно. — 2018. — № 8. — С. 26—29. Трипуть Александр Чеславович // — С. 440

Спасылкі

Аляксандр Часлававіч Трыпуць на сайце «Кнігі славы г. Гродна» Аляксандр Часлававіч Трыпуць на сайце Міжнароднага паралімпійскага камітэта Статыстыка выступленняў на сайце http://ipc.infostradasports.com

Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Беларусі Катэгорыя:Пяціборцы Беларусі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Паралімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК