«Yar» – беларускі музычны дуэт з Мінска, які выступае ў стылі этна-авангард.

Гісторыя Дуэт існуе з красавіка 2002 года ў складзе: Марыя «Яр» Лагодзіч (вакал, дуда, барабаны) і Наталля Пятровіч (віяланчэль). Да 2003 года выступаў з гуртом «Ur’ia». «Yar» складае ўласныя апрацоўкі народных песень і народныя песні, стылізаваныя Марыяй «Яр» Лагодзіч. Выступаў у Германіі (2004) і Польшчы (2005). Удзельнічаў у фестывалях: «» (Польшча, 2002, 2003), «Fimu» (Бельфор, Францыя, 2003), «» (Германія, 2003), «Маладзечна» (2003), «Singetrafen» (Германія, 2003–2005), «Таўкачыкі» (Мінск, 2004), «Jawornik» (Польшча, 2005), «Be Free» (Львоў, Украіна, 2008)

Дуэт атрымаў першую прэмію ў конкурсе «Адкрытая сцэна» ў рамках фестывалю «» (Польшча, 2002) і галоўны прыз – тэлезапіс у Варшаве. Таксама атрымаў спецыяльную ўзнагароду журы ў конкурсе на фестывалі «Burg Waldeck» (Германія, 2003).

Дыскаграфія Яр (дэма-альбом 2003); Вясна красна («БМАgroup») (альбом, 2004) Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе