Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (, Новаўзенскі раён, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі топ-менеджар у галіне аўтамабілебудавання.
Біяграфія Нарадзіўся 7 кастрычніка 1957 года ў саўгазе Горкарэчанскі Новаўзенскага раёна Саратаўскай вобласці РСФСР.
Пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1975 годзе ў якасці трактарыста саўгаса «Дзюрскі» Новаўзенскага раёна Саратаўскай вобласці. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі ў 1977 годзе паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут, пасля заканчэння якога ў 1983 годзе працягнуў сваю працоўную дзейнасць на Беларускім аўтамабільным заводзе, дзе прайшоў шлях ад інжынера-электроніка і начальніка бюро да першага намесніка генеральнага дырэктара ВА «БелАЗ» — РУП «БелАЗ» па тэхнічных пытаннях і развіццю — галоўнага інжынера ВА «БелАЗ» — РУП «БелАЗ».
Аўтар 18 рацыяналізатарскіх прапаноў аб змене канструкцый прамысловых робатаў і станкоў з ЛПК, што павысіла іх надзейнасць і мела вялікі эканамічны эфект. Мае два патэнты на вынаходніцтва ў вобласці радыёэлектронікі, выдадзеныя Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь.
3 верасня 2010 года прызначаны старшынёй Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэтаПрезидент Беларуси принял кадровые решения.
У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. МінскуЛукашенко назначил Брылева, Домотенко и Лиса помощниками Президента Беларуси.
Са жніўня 2014 года па 2019 год працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі трактарны завод».
Жанаты. Мае двух дзяцей.
Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску