Павел Дзмітрыевіч Кузьмінскі (; 20 чэрвеня (2 ліпеня) 1840, Усць-Лабінск — 7 (20) красавіка 1900, ) — рускі інжынер, вынаходнік газавай турбіны.
Біяграфія Скончыў ў 1864 годзе Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу, служыў на флоце да 1884 года, быў карабельным інжынерам-механікам, старэйшым механікам Балгарскай флатыліі (Русэ, 1884—1885). Там жа ў Балгарыі выкладаў механіку ў земляробчым вучылішчы ў Руэ (1886—1888). Заснавальнік і першы распарадчык марской бібліятэкі і Ваенна-марскога музея ў Русэ (1884). Заснавальнік першага Балгарскага тэхнічнага таварыства (Русэ, травень 1885 года) і аўтар яго статута.
Працаваў на Балтыйскім суднабудаўнічым заводзе да 1894 года. Быў адным з арганізатараў стварэння паветраплавальнага аддзела Рускага тэхнічнага таварыства.
Цяпер, на доме, дзе жыў Павел Дзмітрыевіч ў 1893 годзе (6-я лінія Васільеўскга Вострава, 37), знаходзіцца мемарыяльная дошка з яго імем.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснадарскім краі