ІнфармНапалм — шматмоўны некамерцыйны вэб-сайт аб расійскім вайсковым уварванні ва Украіну, заснаваны ў сакавіку 2014 года журналістам Раманам Бурко з Севастопаля (Украіна). Змяшчае матэрыялы . Пераклад беларускамоўнай версіі сайта ажыццяўляе Дзяніс Івашын з Гродна (Беларусь).
Гісторыя Першае ж відэа сайта аб нападзе ў сакавіку 2014 года расійскіх салдат на ўкраінскую воінскую часць у Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш за 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 гадоў сайт размясціў відэазапісы 14 допытаў палонных расійскіх салдат, затрыманых са зброяй ва Украіне. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 года апублікаваў расследаванне аб завозе ў Данецкую вобласць Украіны расійскім салдатам Дзмітрыем Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (воінская часць № 83466; Масква, Расія) зенітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», з якога 24 ліпеня 2014 года пад Данецкам збілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце. На жнівень 2015 года штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў. 16 кастрычніка 2015 года сайт пачаў у адказ на кожнае парушэнне ва Украіне расійскімі інтэрвентамі Мінскага пратаколу аб спыненні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расійскіх ваенных пілотаў у Сірыі.
У 2015 годзе было правездена расследаванне, у якім сцвярджалася, што InformNapalm — гэта праект кіраўніцтва інфармацыйных тэхналогій Міністэрства абароны Украіны. Аднак дадзеныя звесткі з’яўляюцца непацверджанымі. Паведамлялася, што заснавальнік праекта i яго галоўны рэдактар Раман Бурко насамрэч з’яўляецца старшым афіцэрам УIТ палкоўнікам Раеўскім Вячаславам Міхайлавічам.
Спасылкі
RSS-паток Старонка ў Фэйсбуку Ютуб-канал БуркоНавіны Паток БуркоНавін
Катэгорыя:Арганізацыі Украіны Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі на беларускай мове Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе