Віктар Якаўлевіч Нягрэй (нар. , в. Міхнавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне транспарту. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1971 годзе. З 1974 года ў Беларускім універсітэце транспарту, з 1997 прарэктар.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па прагназаванні транспартных патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы транспартнай сістэм. Пад кіраўніцтвам Нягрэя выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыгуначных вузлоў Беларускай чыгункі.
Творы Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М. У. Праўдзіным); Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М. Л. Дыканюком, М. У. Праўдзіным).
Літаратура
Катэгорыя:Постаці транспарту Катэгорыя:Вучоныя Беларусі