Алесь Залеўскі (нар. ; вёска Абухава, , Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Біяграфія Працаваў карэспандэнтам «Еўрапейскага радыё для Беларусі», ганаровы рэдактар маладзёжнага інтэрнэт-радыё «Твой стыль». У 2007 — актыўны ўдзельнік грамадскай кампаніі па абароне гістарычнай часткі Гродна падчас рэканструкцыі.

З канца 2007 — журналіст і вядучы інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў» на тэлеканале «Белсат».

З 2011 — вядучы праграм «Тыдзень у аб’ектыве» і «Гарачы каментар» на «Белсаце».

Спасылкі

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата Катэгорыя:Супрацоўнікі Еўрапейскага радыё для Беларусі