Ламія Аджы Башар (; нар. 1998) — іракская праваабаронца езідскага паходжання. Была захопленая ІДІЛ і знаходзілася ў сексуальным рабстве. Пасля ўцёку прызнана ААН ганаровым паслом па барацьбе супраць рабства і атрымала шэраг міжнародных праваабарончых прэмій.
Біяграфія
Раннія гады У Іраку ў сям’і Башар засталіся будынак і фермерскае гаспадарства. Там яна хадзіла ў школу.
Рабства У палоне яе білі і неаднаразова збівалі і гвалтавалі. Намагалася збегчы чатыры разы. Падчас апошняй спробы дзве яе спадарожніцы, 8-гадовая Алмас і 20-гадовая Кацярына, загінулі, падарваўшыся на міне, сама Башар атрымала раненні і страціла вока, аднак у яе атрымалася пакінуць тэрыторыю, кантраляваную тэрырарыстамі, і ўз’яднацца з часткай сям’і на землях, кантраляваных курдамі, у сакавіку 2016 года.
Сям’я Частка сям’і здолела дабрацца да Германіі.
Узнагароды Прэмія Андрэя Сахарава за свабоду думкі ў 2016 годзе (разам з Надзяй Мурад) Прэмія Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека (2016)
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Две бывшие пленницы ИГ получили премию имени Сахарова
Катэгорыя:Праваабаронцы Ірака Катэгорыя:Ахвяры сексуальнага гвалту