Бажэна Віктараўна Ярэміч (нар. , Гродна) — дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці (са жніўня 2021 года).

Біяграфія Працавала выкладчыкам-стажорам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2020 годзе прымала ўдзел у нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь». У тым жа годзе прысутнічала побач з А. Лукашэнкам на балі выпускнікоў. Падчас Усебеларускага народнага сходу ўвайшла ў Прэзідыум.

У 2021—2022 гадах уваходзіла ў канстытуцыйную камісію, якая займалася распрацоўкай новай рэдакцыі канстытуцыі.

З 2024 года дэпутатка Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання. У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021) Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання