__NOTOC__ 18 студзеня — васямнаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 336: Папам Рымскім быў абраны Марк, але ён быў біскупам нядоўга і памёр праз 8 месяцаў. 474: Леў II стаў імператарам Усходняй Рымскай імперыі пад уплывам Флавія Зянона. 1401: У Вільні разам з біскупамі, князямі і баярамі вялікі князь Вітаўт выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі. 1654: Пераяслаўская рада ўхваліла саюз Украіны з Маскоўскай дзяржавай. 1701: Курфюрст Брандэнбурга Фрыдрых III каранаваны ў Кенігсбергу як Фрыдрых I, «кароль у Прусіі». 1915: Японія прад’явіла Кітаю Дваццаць адно патрабаванне. 1919: Распачалася Парыжская мірная канферэнцыя. 1919: Кампанія Bentley распрацавала свой першы аўтамабіль. 1921: Заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. 1940: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён. 2005: Упершыню афіцыйна паказаны публіцы аэробус A380 — найбуйнейшы авіялайнер у гісторыі. 2012: У знак пратэсту супраць законапраекта «Stop Online Piracy Act», які абмяркоўваў Кангрэс ЗША, раздзел Вікіпедыі на англійскай мове быў адключаны на 24 гадзіны.

Нарадзіліся

1641: Франсуа-Мішэль маркіз дэ Лувуа, французскі дзяржаўны дзеяч 1689: Шарль Луі дэ Мантэск'ё, французскі пісьменнік, філосаф (пам. 10.2.1755) 1825: Эдуард Франкленд, англійскі хімік 1849: Эдмунд Бартан, першы прэм’ер-міністр Аўстраліі 1867: Рубэн Дарыа, лацінаамерыканскі паэт 1882: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцей пра Віні-Пуха (пам. 31.1.1956) 1892: Іосіф Лангбард, беларускі савецкі архітэктар 1895: Лявон Більдзюкевіч, беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч (пам. 18.8.1942) 1896: Віле Рытала, фінскі лёгкаатлет, шматразовы алімпійскі чэмпіён 1903: Аляксандр Васілевіч Фурсенка, беларускі навуковец-палеантолаг 1904: Кэры Грант, англа-амерыканскі акцёр 1911: Хасэ Марыя Аргедас, перуанскі пісьменнік 1912: Пётр Сыч, пісьменнік, журналіст «Радыё Свабода» 1925: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст 1928: Францішак Печка, польскі акцёр 1930: Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу, прэм’ер-міністр Партугаліі 1944: Пол Кітынг, 24-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі 1946: Жазеф Дайс, прэзідэнт Швейцарыі 1950: Жыль Вільнёў, канадскі гоншчык 1955: Кевін Костнер, амерыканскі акцёр 1955: Фернанда Труэба, іспанскі кінарэжысёр 1959: Аляксандр Саладуха, беларускі спявак, заслужаны артыст Беларусі 1969: Дэйв Батыста, амерыканскі акцёр

Памерлі

474: Леў I Макела, усходне-рымскі імператар 1367: Педру I, кароль Партугаліі 1586: Маргарыта Пармская, герцагіня Пармская 1677: Ян ван Рыбек, галандскі падарожнік 1730: Антоніа Валіснеры, італьянскі вучоны-натураліст 1936: Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 30.12.1865) 1982: Хуан Сяньфань, кітайскі гісторык, антраполаг (нар. 13.11.1899) 1997: Уладзімір Сяргеевіч Конюх, беларускі матэматык 2008: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса 2025: Зеэў Рэвах, ізраільскі акцёр, сцэнарыст

Святкуюць : Дзень Каралеўскіх тайскіх узброеных сіл : Дзень рэвалюцыі

118