Падзеі

27 студзеня: Амерыканскія астранаўты Вірджыл Айвэн Грысам, Эдвард Хігінс Уайт і Роджэр Чафі загінулі ў выніку пажару на касмадроме. ЗША, Вялікабрытанія і СССР падпісалі Дагавор аб космасе. 21 красавіка: Японія ўвяла забарону на экспарт зброі. 4 чэрвеня: Здарылася авіякатастрофа у Стокпарце (Вялікабрытанія). 27 чэрвеня: У Лондане быў усталяваны першы банкамат. 31 мая: На Мінскім мотавелазаводзе зроблены мільённы матацыкл. 8 чэрвеня: У Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музея Якуба Коласа. 8 жніўня: Створана Асацыяцыя краін паўднёва-усходняй Азіі (АСЕАН). 8 кастрычніка: У Балівіі схоплены Чэ Гевара. 12 кастрычніка: Масавыя беспарадкі ў Слуцку, падпалены будынак суда, загінулі суддзя і афіцэр МУС. 27 кастрычніка: Урачыстае адкрыццё Кургана Вечнай Славы ў Гомелі. 31 кастрычніка: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР заснаваны ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі. 29 снежня: Джон Арчыбальд Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін «чорная дзірка».

Нарадзіліся 5 студзеня: Джо Флэніган, амерыканскі акцёр 24 лютага: Браян Шміт, амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2011) 23 ліпеня: Філіп Сеймур Хофман, амерыканскі акцёр 29 жніўня: Іржы Ружэк, чэшскі фатограф мастацтва 22 верасня: Фелікс Савон, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе 28 кастрычніка: Джулія Робертс, амерыканская актрыса 17 лістапада: Алена Багдановіч, беларускі гісторык

Памерлі 18 лютага: Роберт Опенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекта 21 лютага: Юрый Тарыч, беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі (нар. 1885) 18 сакавіка: Д'юла Багі, венгерскі эсперантыст, вядомы паэт і празаік на мове эсперанта (нар. 1891) 16 красавіка: Алесь Рылько, беларускі драматург 19 красавіка: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасляваеннай Германіі (нар. 5.1.1876) 15 мая: Эдвард Хопер, амерыканскі мастак 21 чэрвеня: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч (нар. 1879) 25 жніўня: Пол Муні, амерыканскі акцёр 29 верасня: Карсан Мак-Калерс, амерыканская пісьменніца (нар. 19.2.1917) 2 кастрычніка: Эрколе Эрколе, італьянскі генерал і лётчык-бамбардзіроўшчык