Падзеі
4 студзеня: Уступіла ў сілу Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі. 20 студзеня: Рэспубліканец Рычард Ніксан становіцца 37-ым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. 18 сакавіка: Адкрыты для наведвальнікаў Мядзельскі музей народнай славы. 22 красавіка: У Х'юстане (ЗША) праведзена першая перасадка чалавечага вока. 13 чэрвеня: Створаны Яраслаўскі дзяржаўны універсітэт. 5 ліпеня: Адкрыццё мемарыяльнага комплекса «Хатынь». 21 ліпеня: Амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым з зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11»). 24 ліпеня: «Апалон-11», які даставіў першую экспедыцыю на Месяц, паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне. 13 жніўня: Паміж кітайскімі і савецкімі войскамі пачаліся баявыя дзеянні ў раёне возера Жаланашколь. 15 жніўня: Распачаўся Фестываль музыкі і мастацтва Вудсток. 1 верасня: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыса I. 2 верасня: Першы аўтаматычны адказвальнік усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Ёрку. 9 верасня: У Канадзе набыў моц Закон пра мовы, які абвяшчаў англійскую і французскую мовы афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны. 11 верасня: Выходзіць першы сольны альбом Джэніс Джоплін. 1 кастрычніка: Адкрыты Пекінскі метрапалітэн. 23 кастрычніка: Адкрыта камета Чурумава — Герасіменка. 23 снежня: Уведзены ў дзеянне 1-ы энергаблок Лукомскай ДРЭС.
Нараджэнні 19 красавіка: Сьюзан Полгар, венгерская і амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету па шахматах 5 чэрвеня: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык 18 жніўня: Эдвард Нортан, амерыканскі акцёр
Смерці 29 студзеня: Ален Далес, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў ЦРУ (нар. 7.4.1893) 23 лютага: Сауд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 2-і кароль Саудаўскай Аравіі 28 сакавіка: Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр, 34-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі 22 чэрвеня: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса 24 ліпеня: Вітольд Гамбровіч, польскі пісьменнік 27 ліпеня: Яўхім Кіпель, беларускі педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 25.12.1895) 6 жніўня: Тэадор Адорна, нямецкі філосаф 17 жніўня: Ота Штэрн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы