«Трэцяя жонка» () — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі .
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт В’етнамская правінцыя, XIX стагоддзе. 14-гадовую Мэй выдаюць замуж — дзяўчына становіцца трэцяй жонкай багатага землеўладальніка Хунга. Неўзабаве ёй даюць зразумець, што ў сямейнай іерархіі яна здолее заняць годнае месца толькі пры адной умове — нарадзіўшы мужу нашчадка. Зацяжарыўшы, Мэй думае, што вось-вось даб’ецца прызнання і аўтарытэту. Але калі яна становіцца сведкай забароненай любові і яе разбуральных наступстваў, ёй адкрываецца жорсткая праўда — на самай справе яе магчымасці вельмі абмежаваныя.
Акцёрскі склад Нгуен Хонг Чыонг Ле Ву Лонг Чан Ны Ен Хэ Май Тху Хыонг Мая
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародамі і яшчэ 18 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы В’етнама Катэгорыя:Фільмы на в’етнамскай мове Катэгорыя:Фільмы Аш Мэйфэр