Фронт вызвалення Арома () — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала ў 1973—2018 гадах на тэрыторыі Эфіопіі. Сваёй галоўнай мэтай арганізацыя дэкларавала барацьбу за самавызначэнне народа арома і яго свабоду ад «абісінскага каланіяльнага праўлення».

Фронт быў створаны аромскімі нацыяналістамі ў 1973 годзе. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.

У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесена ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў.

Гл. таксама Вызваленчая армія Арома

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі Катэгорыя:Нацыяналістычныя арганізацыі Катэгорыя:Сепаратызм