Празямля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Проземля.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цяпінскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цяпіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 6 верасня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дварэцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Чашніцкага пассавета перададзены пасёлак КупнінаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цяпінскага сельсавета 31 населены пункт. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска МалінаўкаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Проземля, сельсавет перайменаваны ў ПразямлянскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Пачаевіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Доўжыца і Руць), а ў склад сельсавета з Іванскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Зарэчная Слабада і Копцевічы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пачаевіцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Доўжыца і Руць)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1968 чалавек, з іх 91,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1677 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе