СТАА «Пріорлайф»Спасылка на статут, дзе маецца назва кампаніі на беларускай мове — страхавая кампанія Беларусі, якая спецыялізуецца на Страхаванні жыцця і дадатковай пенсіі, мае адпаведную ліцэнзію ад Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца даччынай кампаніяй Пріорбанк ААТ — аднаго з найбуйнейшых камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца сябрам Raiffeisen Bank International. На сённяшні дзень з’яўляецца найстарэйшай страхавой кампаніяй Беларусі з цяпер дзейных, сутнасць якіх звязана са страхаваннем жыцця.
Паводле дадзеных за 2021 год сума ўнёскаў па дагавроах страхавання склала 81 841 745 беларускіх рублёў, што склала 38 % ад сумы ўнёскаў усіх страхавых кампаній дадзенага тыпу.
Гісторыя УСП «Сёмая лінія», якая з’яўлялася папярэднікам СТАА «Пріорлайф», была адкрыта ў 12 красавіка 2001-га года і спачатку займалася карпарацыйным страхаваннем, звязаным са страхаваннем жыцця. У 2014-м годзе адбыўся масавы запуск праграм для фізічных асоб.
Спачатку СТАА «Пріорлайф» ужыццяўляў рэалізацыю сваіх страхавых прадуктаў самастойна, затым партнёрам кампаніі стаў матчынны Пріорбанк і некалькі страхавых брокераў. Пачынаюсы з 2020-га года было пачата супрацоўніцтва са шмат якімі яшчэ банкамі Беларусі, сярод якіх:
Пріорбанкhttps://www.priorbank.by/offers/savings/cumulative-insurance МТБанкhttps://www.mtbank.by/investments/private/cumulative-insurance/ Банк Дабрабыт (былы Банк "Масква-Мінск) Тэхнабанк Банк БелВЭБhttps://www.belveb.by/small-business/service-for-business/insurance/ ВТБhttps://priorlife.by/contacts/brokers Беларускі народны банк Белінвестбанк
27 верасня 2021 года быў падпісаны Указ № 365 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай пенсіі»https://president.gov.by/ru/events/podpisan-ukaz-o-dobrovolnom-strahovanii-dopolnitelnoy-nakopitelnoy-pensii, які павінен пакласці пачатак змяшанай сістэме пенсійнага страхавання ў Беларусі. Хоць, паводле ўказа, працаўнікі прадпрыемстваў змогуць збіраць на пенсію супольна з працадаўцам толькі праз дзяржаўную страхавую кампанію, грамадзяне па ранейшым могуць адкрываць асабістыя дагаворы страхавання ў тым ліку і ў Пріорлайф.
Праграмы страхавання На сённяшні дзень СТАА «Пріорлайф» прапануе наступныя віды страхавання:
Для юрыдычных асоб Страхаванне жыцця Страхаванне дадатковай пенсіі Добраахвотнае медычнае страхаванне
Для фізічных асоб Страхаванне жыцця Страхаванне дадатковай пенсіі Дзіцячае страхаванне Страхаванне жыцця на выпадак смерці
Спасылкі Афіцыйны сайт СТАА Пріорлайф Афіцыйны тэлеграм канал
Катэгорыя:Страхавыя кампаніі Беларусі