Арома-самалійскія сутыкненні — серыя ўзброеных сутычак паміж жыхарамі эфіопскіх штатаў Аромія і Самалі. Супрацьстаянне выклікана канфліктам фермераў-арома і жывёлагадоўцаў-самалійцаў, з прычыны невыразна праведзеных межаў паміж рэгіёнамі і абшчынамі. Перадумовы У 2004 годзе быў праведзены рэферэндум па больш за 420 спрэчных абшчын (самыя дробныя адзінкі адміністрацыйнага падзелу Эфіопіі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак). 80% былі адпраўлены ў Аромію, што прывяло да ўцёкаў самалійцаў з гэтых раёнаў. Насельніцтва ў гэтай вобласці падвяргалася ціску і пераследу з боку самалійскай адміністрацыі, таму прагаласавала за тое, каб далучыцца да рэгіёну Аромія.
У 2016 годзе адбылася моцная засуха, што паставіла самалійскіх жывёлагадоўцаў і аромскіх фермераў ва ўмовы жорсткай канкурэнцыі. Сяляне пачалі заходзіць на землі суседзяў, ігнаруючы вынікі рэферэндуму.
Ход падзей Першыя ўзброеныя сутыкненні адбыліся ў снежні 2016 недалёка ад горада Дэка. У выніку прынамсі 30 чалавек загінулі, больш за 50 000 вымушаны былі бегчы. Арома заявілі, што гэты раён з’яўляецца іх спрадвечнай зямлёй, а самалійскія сем’і былі не адсюль, а з суседняга рэгіёну. Падчас інцыдэнтаў прадстаўнікі абодвух народнасцяў пачалі помсціць адзін аднаму за забойства кожнага супляменніка, што толькі абвастрыла сітуацыю. Былі зафіксаваны выпадкі рабавання школ і нападаў на адміністрацыйныя будынкі, дзе праводзіліся забойства дзяржаўных служачых. Арома паведамлялі аб масавых згвалтаваннях з боку самалійцаў. Самае жорсткае супрацьстаянне мела ў раёне Нэгэле. Тут у лютым—сакавіку 2017 года, па даных уладаў, загінулі больш за 100 чалавек. Актывісты арома заявілі аб значна больш высокіх лічбах.
20 красавіка штаты Аромія і Самалі ў Эфіопіі падпісалі пагадненне аб мірным вырашэнні спрэчак. Аднак у верасні сутыкненні аднавіліся. У выніку гэтых сутычак загінулі некалькі сотняў чалавек. Ва ўдзеле ў міжэтнічным канфлікце абвінавачаны рэгіянальныя паліцыі абодвух рэгіёнаў.
У перыяд з 12 па 15 снежня апалчэнцы арома ва Усходнім і Заходнім Харарэ ажыццявілі масавую расправу над самалійцамі, забіўшы звыш за 600 чалавек.
У маі 2018 года ў выніку сутыкненняў загінулі чатыры чалавекі і згарэла 200 дамоў. У ліпені таго ж года апалчэнцы арома забілі 50 самалійцаў. У верасні загінулі 58 чалавек. Пасля сутыкненняў у 15—16 верасня ў Адыс-Абебе пачаліся акцыі пратэсту супраць міжэтнічнага канфлікту. У снежні загінуў 21 чалавек і 61 чалавек паранены, была ўжыта цяжкая артылерыя. Пяць тысяч мірных жыхароў з зоны этнічнага супрацьстаяння беглі ў Кенію. Ахвяры За 2016—2018 гады было забіта па меншай меры тысяча чалавек. Па стане на лістапад 2017 года ў выніку баявых дзеянняў было перамешчана да 400 000 чалавек. Па паведамленнях, да лета 2019-га было перамешчана 1,2 мільёна чалавек. На канец 2020 года гэта лічба павялічылася да 1,5. Зноскі
Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Войны Эфіопіі Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты