Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама () — грамадскі рух народнасці арома ў Эфіопіі, які дзейнічаў у 1960-х гадах. Назва Арганізацыя названа ў гонар двух найбуйнешых аромскіх кланаў Меха і Тулама.
Меха жывуць на поўдзень ад Блакітнага Ніла ў паўночна-заходняй частцы рэгіёну Аромія. Невялікая група з іх пражывае ў Бенішангуль-Гумуз. У сваю чаргу Тулама прысутнічаюць у сталіцы Эфіопіі горадзе Адыс-Абеба і яго наваколлях. Традыцыйным заняткам абодвух кланаў з’яўляецца земляробства. Па веравызнанні адносяцца да Эфіопскай Праваслаўнай Царквы.
Дзейнасць Асацыяцыя займалася прасоўваннем самаідэнтыфікацыі арома і забеспячэннем прадстаўнікоў народнасці базавай інфраструктурай, напрыклад школамі, медыцынскімі ўстановамі, дарогамі і водазабеспячэннем. Паколькі ў той час палітычныя партыі ў Эфіопіі былі забаронены, то арганізацыя частая брала на сябе іх функцыі. Рух залучаў у свае шэрагі арома як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Найбольш паспяховай асацыя была на поўдні Ароміі, у прыватнасці ў Арсі. На піку свайго развіцця Меха-Тулама налічвала да 300 000 членаў. У кіраўніцтва ўваходзілі адукаваныя арома (афіцэры, чыноўнікі, бізнесмены і рэлігійныя дзеячы), якія раней былі амхарызаваны, але пасля зноўку адкрылі для сябе сваю культуру.
У той час у арома існавала праблема, звязаная з сарамлівасцю ўласнай культуры і паходжання. З гэтым Меха-Тулама актыўна змагалася.
Гісторыя «Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама» заснавана ў 1963 годзеMohammed Hassen. REVIEW ESSAY: GEZETENA GEZOT, MATCHA AND TULAMA SELF-HELP ASSOCIATION, by Olana Zoga, Journal of Oromo Studies, 1997, 4(2), 203-238. Ля яе вытокаў стаялі аромскія нацыянальністы Мамо Мезэмер, Хайле Марыям Гемеда і Алему КітэсаAbout Macha Tulama USA .
У 1964-м да Меха-Тулама далучыўся Тадэсе Біру, былы генерал эфіопскай паліцыі і тэрытарыяльнай арміі, які стаў лідарам руху. Яго грамадскі імідж дапамог падняць статус асацыяцыі. Руху вельмі спатрэбіліся яго арганізацыйныя здольнасці і лідарскія якасці.
Манархічны рэжым Хайле Селасіе I апынуўся ўстрывожаны ростам папулярнасці Меха-Тулама. У 1966-м арома распачалі спробу ваеннага перавароту. Разам з тым у Ароміі пачалося ўзброенае паўстанне. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі члены арганізацыі. Разам з тым улады абвінавацілі Меха-Туламу ў тэракце ў кінатэатры Адыс-Абебы. У 1967 годзе ўрад краіны разагнаў арганізацыю. У 1968-м двое з лідараў руху, Мамо Мезэмер і Тадэс Біру, былі прысуджаны да смяротнага пакарання. Мамо пакаралі смерцю 28 лютага 1969. Тадэсу змянілі прысуд на пажыццёвае зняволенне.
Забарона арганізацыі шмат у чым абумовіла ўзнікненне ўзброенай групоўкі «Фронт вызвалення Арома». Гл. таксама Канфлікт у Ароміі
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Эфіопіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1967 годзе