Петрышкоўская сярэдняя школа — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Пятрышкі.
Навучанне вядзецца на беларускай мове.
Гісторыя Заснавана школа ў 1872 годзе і размяшчалася ў 25-30 хатах. У 1910 годзе адкрыццё пачатковага народнага вучылішча, з 1952 г. Радашковіцкая сямігадовая школа, з 1959 васьмігадавая школа, з 1982 дзевяцігадавая школа, з 1986 Радашковіцкая няпоўная сярэдняя школа. У 2001 годзе перайменавана ў Пятрышкаўская сярэдняя школа.
Вядомыя асобы Вучні Уладзімір Іванавіч Пашкоўскі — кандыдат эканамічных навук. Алег Антонавіч Яноўскі — кандыдат гістарычных навук, прафесар. Руслан Міхайлавіч Новік — галоўны пракурор г.Полацка. Алена Рыгораўна Сігаева — начальнік упраўлення вучэбнага кнігавыдавецтва Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тамара Антонаўна Яноўская — выкладчык факультэта журналістыкі БДУ. Уладзімір Фёдаравіч Рыбчанкаў — архітэктар.
Катэгорыя:Школы Мінскага раёна Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання Катэгорыя:Пятрышкі