«Лега Фільм: Бэтмэн» () — амерыканска-дацкі мультыплікацыйны фільм студыі «Warner Animation Group» 2017 года. З’яўляецца спін-офам «Лега. Фільма» 2014 года.

Сюжэт Па сюжэце, Готэму зноў пагражае небяспека. І на яго варту становіцца адзіны герой, якога заслугоўвае гэты горад — Бэтмэн, альтэр-эга мільярдэра Бруса Уэйна, які жыве ў сваім велізарным радавым маёнтку разам з дварэцкім Альфрэдам. Але ў гэты раз супергерой змушаны ўзяць у напарнікі хлопца па імі Дзік Грэйсан, якога ён, сам таго не памятаючы, усынавіў на адным са свецкіх прыёмаў.

Новаспечаны Робін складзе Бэтмэну кампанію ў барацьбе з яго заклятым ворагам Джокерам, які ўцёк з псіхіятрычнай бальніцы Аркхем, а таксама Харлі Куін, якая гатова на самыя вар’яцкія злачынствы, каб пакінуць у дурнях усю Лігу Справядлівасці, уключаючы Бэтгёрл.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Лорн Бэлф Катэгорыя:Мультфільмы Даніі Катэгорыя:Lego Катэгорыя:Мультфільмы Warner Bros.