«Арытмія» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Барыса Хлебнікава.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Алег — таленавіты лекар, працуе на хуткай, якая імчыцца ад пацыента да пацыента. Алег ведае: яго прыезд можа змяніць усё. Кожны яго поспех робіць свет лепш. Галоўнае — там, дзе ён спрабуе здзейсніць немагчымае. А астатняе можа пачакаць: сям’я, кар’ера, сваё жыццё… Што з ім здарылася? Пакуль Алег ратаваў іншых, жонка страціла надзею і вырашыла падаць на развод, а ў бальніцы з’явіўся новы начальнік, які дбае толькі аб статыстыцы і правілах. А Алег усё спяшаецца з выкліку на выклік, нясецца па вуліцы, каб усё змяніць. І хто ведае, якая задача лягчэй: ратаваць іншых ці выратаваць сябе?

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 29 кінаўзнагародамі і яшчэ 21 намінацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Фінляндыі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Фінляндыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Барыса Хлебнікава