Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99СТБ 1140-99, с. 1 і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140—2013.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасці ад прызначэння. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзення рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках аператыўных змен у арганізацыі дарожнага руху, звязаных з забеспячэннем яго бяспекі або правядзеннем спецыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэнні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.

Папераджальныя знакі Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэнні да небяспечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасць з іх маюць форму роўнабаковага трохвугольніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласці ад 50 да 100 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі (месца ўсталявання спецыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасці (пачатак небяспечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласці ад 20 да 50 метраў да пачатку небяспечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзення рамонтных і іншых прац. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небяспечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі. Нумар знаку Выява Назва Тлумачэнне Дублюецца 1.1 Чыгуначны пераезд з шлагбаўмам Набліжэнне да чыгуначнага пераезду, абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку. 1.2 Чыгуначны пераезд без шлагбаўму Набліжэнне да чыгуначнага пераезду, не абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку. 1.3.1 Аднакалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з адным шляхам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.3.2 Шматкалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з некалькімі шляхамі. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.4.1 Набліжэнне да чыгуначнага пераезду Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правымПДР, Дадатак 2, п. 10 баку дарогі за 150—300 метраў. 1.4.2 Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 100—200 метраў. 1.4.3 Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым баку дарогі за 50-100 метраў. 1.4.4 Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.1. 1.4.5 Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.2. 1.4.6 Дадатковае папярэджанне аб набліжэнні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым баку дарогі насупраць знаку 1.4.3. 1.5 Перасячэнне з трамвайнай лініяй Папярэджвае пра набліжэнне да перасячэння з трамвайнымі шляхамі па-за скрыжаваннем ці перад скрыжаваннем пры абмежаванай бачнасці трамвайных шляхоў (менш за 50 м). Набліжаючыся да такога скрыжавання, кіроўца павінен быць асабліва ўважлівым, бо ў большасьці выпадкаў трамвай мае пераважнае права на рух, гэта значыць кіроўца павінен саступіць дарогу трамваю. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.6 Канец дарогі з удасканаленым пакрыццём Папярэджвае пра набліжэнне да пераходу дарогі з удасканаленым пакрыццёмПДР, Раздзел 1, п. 2.75 у жвіровую або грунтавую дарогу. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.7 Перасячэнне з кругавым рухам Папярэджвае пра набліжэнне да кругавога скрыжавання. Рух у кольцы ідзе супраць гадзіннікавай стрэлкі. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.8 Святлафорнае рэгуляванне Папярэджвае аб скрыжаванні, пешаходным пераходзе або ўчастку дарогі, рух на якіх рэгулюецца святлафорам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.9 Развадны мост або паромная пераправа Развадны мост або паромная пераправа. Пры ўездзе на паром неабходна кіравацца ўказаннямі дзяжурнага па паромнай пераправе, прапускаючы транспартныя сродкі, якія з’язджаюць з парома. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку. 1.10 Выезд на набярэжную Выезд на набярэжную або бераг вадаёму. Папярэджваюць кіроўцаў пра выезд на набярэжную, бераг ракі, возера, дзе маецца небяспека з’езду транспартнага сродку ў ваду. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку. 1.11.1 Небяспечны паварот Закругленне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасцю направа. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.11.2 Закругленне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасцю налева. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.12.1 Небяспечныя павароты Папярэджвае аб набліжэнні да ўчастку дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот направа. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.12.2 Папярэджвае аб набліжэнні да ўчастку дарогі з двума і болей небяспечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот налева. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасць, ацаніць сітуацыю. 1.13 Круты спуск Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках. Пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогуПДР, Раздзел 12, п. 99. 1.14 Круты пад’ём Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках. Пры наяўнасці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу. 1.15 Слізкая дарога Участак дарогі з падвышанай слізкасцю праезнай часткі. 1.16.1 Штучная няроўнасць Папярэджвае аб штучнай няроўнасці на праезнай частцы дарогі. 1.16.2 Няроўная дарога Участак дарогі з няроўнасцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.). 1.16.3 Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэнні з пакрыццём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка). 1.16.4 Участак дарогі, які мае пашкоджанні пакрыцця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак. 1.17 Выкід шчэбню Участак дарогі з удасканаленым пакрыццём, на якім магчымы выкід друзу з-пад колаў транспартных сродкаў. 1.18.1 Звужэнне дарогі З абодвух бакоў 1.18.2 З правага боку 1.18.3 З левага боку 1.18.4 З абодвух бакоў 1.18.5 З правага боку 1.18.6 З левага боку 1.19.1 Двухбаковы рух Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам. 1.20 Наперадзе пешаходны пераход Набліжэнне да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1, 1.14.2. Кіроўца павінен знізіць хуткасць і быць гатовым саступіць дарогу пешаходам, які пераходзіць дарогу па пераходзе. 1.21 Дзеці Участак дарогі, на якім магчыма з’яўленне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, бальніцы і г. д.), прылеглай беспасярэдне да дарогі. Кіроўца павінен знізіць хуткасць і павысіць увагу. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку. 1.22 Перасячэнне з веласіпеднай дарожкай Месца перасячэння веласіпеднай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваннем. 1.23 Дарожныя работы Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя працы. Кіроўца павінен знізіць хуткасць і павысіць увагу. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небяспечнага ўчастку, у населеных пунктах беспасярэдне ў пачатку небяспечнага ўчастку. За пачатак участку трэба лічыць першае прыстасаванне па ходзе руху для агароджвання або накіравальня. 1.24 Перагон жывёлы Участак дарогі, на якім магчымае з’яўленне жывёлы. 1.25 Дзікія жывёлы Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчымае з’яўленне дзікіх жывёл. 1.26 Падзенне камянёў Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзні, падзенне камянёў. 1.27 Бакавы вецер Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы. Неабходна знізіць хуткасць і трымацца як мага бліжэй да цэнтра займанай паласы, каб у выпадку парыву не апынуцца на ўзбочыне або на сустрэчнай паласе. 1.28 Нізка ляцяць самалёты Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні. 1.29 Аварыйна-небяспечны ўчастак Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Суправаджаецца адной з таблічак 7.22.1-7.22.4, якая ўказвае на від небяспекі. Рэкамендуецца знізіць хуткасць і павысіць увагу. 1.30 Іншыя небяспекі Небяспечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі. 1.31.1 Напрамак паваротуНапрамак руху на павароце дарогі малога радыусу з абмежаванай агляднасцю.Напрамак аб’езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца.Напрамак аб’езду цэнтральнага астраўка на скрыжаванні з кругавым рухам.Напрамак руху на Т-падобным скрыжаванні, разгалінаванні дарог.Напрамак аб’езду ўчастка дарогі, які рамантуецца. 1.31.2 1.31.3 1.31.4 1.31.5 1.32 Небяспечная ўзбочына Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца працы па рамонце ўзбочынаў. 1.33 Галалёдзіца Участак дарогі, на якім магчымыя снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэнні. Рэкамендуецца знізіць хуткасць і павысіць увагу. 1.34 Затор на дарозе Участак дарогі, на якім утварыўся затор. 1.35 Сезонныя міграцыі земнаводных Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя з’яўленні земнаводных на праезнай частцы. Рэкамендуецца значна знізіць хуткасць вясной і восенню і павысіць увагу. 1.36 Кантроль рэжыму руху Рэкамендацыйны. Папярэджвае, што рух на ўчастку дарогі кантралюе камера з фотафіксацыяй. Дублюецца на раздзяляльнай паласе.

Знакі прыярытэту