«Танцорка ў цемры» () — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, , . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі.

«Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «» (1996) і «» (1998).

Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і для Б’ёрк. Кампазіцыя «» была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню.

Сюжэт Cлоган фільма: «Каб бачыць, вочы не патрэбны». Штат Вашынгтон, 1964 год. Сельма — імігрантка з Чэхаславакіі. Дзяўчына вельмі любіць мюзіклы, яна працуе на заводзе і жыве з сынам у трэйлеры, які арандуе ў мясцовага паліцэйскага. Сельма знаходзіць выратаванне ад цяжкасцяў жыцця толькі ў музычных фантазіях. Дзяўчына пакутуе ад цяжкай хваробы, якая выклікае прагрэсіруючую страту зроку, і праз нейкі час гэтая ж хвароба пачынае развівацца і ў яе сына. Сельма мужна хавае сваю хваробу ад іншых, працягваючы працаваць, каб назапасіць грошай на аперацыю для сына. Але калі адна з машын на заводзе ламаецца па віне Сельмы, то яе звальняюць. А паліцэйскі, у якога яны арандуюць трэйлер, падгледзеўшы, дзе Сельма хавае грошы на аперацыю, крадзе іх…

Акцёрскі склад

Саўндтрэк Арыгінальную музыку для фільма напісала ісландская спявачка і кампазітарка Б’ёрк, тэксты для песень былі напісаны ёй самой, а таксама Ларсам фон Трыерам і ірландскім паэтам Сьёнам Сігурдсанам. Акрамя таго, у фільме выкарыстана музыка Рычарда Роджэрса з мюзікла «Гукі музыкі». Саўндтрэк фільма адметны сумяшчэннем класічных аранжыровак з гукамі бытавых аб’ектаў, такіх як завадскія машыны і цягнікі.

Альбом з саўндтрэкам выйшаў у верасні 2000 года. У альбоме адсутнічае вакал акцёраў Дэвіда Морса, Кэры Сеймур і Уладзікі Косціч. У песні «I’ve Seen It All» партыю, выкананую ў фільме Петэрам Стормарэ, выконвае Том Ёрк. Акрамя таго, тэксты некаторых песень з альбома істотна адрозніваюцца ад тэкстаў песень, якія прагучалі ў фільме, што асабліва прыкметна ў трэку «Scatterheart». Магчыма, тэксты былі зменены, каб не раскрываць важныя дэталі сюжэту (саўндтрэк выйшаў у продаж раней, чым фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах), або каб запіс выглядаў больш самастойным альбомам. Трэк «My Favorite Things» у альбоме адсутнічае ўвогуле.

Кампазіцыі, якія прагучалі ў фільме (у парадку паказу): «Overture» «Cvalda» (з Катрын Дэнёў) «I’ve Seen It All» (з ) «Smith & Wesson» (з , і ) «In the Musicals (Pt. 1)» «In the Musicals (Pt. 2)» «My Favourite Things» «107 Steps» (з ) «The Last Song» «New World»

Крытыка Рэакцыя крытыкаў на фільм была неадназначнай. Высокай ацэнкі ўдастоілася стылістычная навізна карціны. Роджэр Эберт заявіў, што «Танцорка ў цемры» «руйнуе муры звычак, нагрувашчаныя вакол велізарнай колькасці фільмаў і вяртае да вытокаў. Гэта смелы і дзёрзкі жэст». Аднак сюжэтная лінія падвяргалася значнай крытыцы. Джонатан Форман з «New York Post» назваў фільм «таннай падробкай» і заявіў, што фільм «настолькі бязлітасны ў сваёй маніпулятыўнай сентыментальнасці, што калі б ён быў зняты ў больш традыцыйнай манеры рэжысёрам-амерыканцам, яго палічылі б дрэнным жартам». Юлія Андрэева ў «Нашай Ніве» адзначае прафесійнасць карціны, у якой аднак пачуваецца другаснасць. Крытык у фільме таксама ўбачыла страх перад жыццём.

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2000 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2000 года Катэгорыя:Музычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Даніі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Нідэрландаў 2000 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2000 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2000 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Швецыі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Фінляндыі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Ісландыі 2000 года Катэгорыя:Фільмы Нарвегіі 2000 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Фінляндыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Ісландыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на чэшскай мове Катэгорыя:Фільмы пра імігрантаў Катэгорыя:Фільмы пра смяротнае пакаранне Катэгорыя:Фільмы Ларса фон Трыера Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Ларса фон Трыера Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм