Віталь Анатолевіч Маклакоў (нар. , Уладзімір, Уладзімірская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Дацэнт факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі КупалыМаклаков Виталий Анатольевич . Галоўны трэнер каманды «Прынёманне-ГрДУ» (Гродна) (2013—2019).
Кар’ера баскетбаліста Выхаванец ДзЮСШ «Собінка» Уладзімірскай вобласці. Першы трэнер — Вячаслаў Іванавіч ГадалаўДетско-юношеская спортивная школа «Собинка». Лучшие воспитанники ДЮСШ.
Выступаў у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ (1989—1992), у чэмпіянаце Беларусі — за клубы ЭНКА з Мінскай вобласці (1992/93), асіповіцкі АЗАА (1993/94), «Гродна-93» (1994—1998), віцебскі «Лакаматыў» (1999/2000), мінскі «Аўтазаводзец-Джэнці» (2000/01), «Гродна-Азот» (2006/07).
Кар’ера трэнера Працаваў галоўным трэнерам клубаў «Гродна-93-2» (2010—2013), «Прынёманне-ГрДУ» (2013—2019).
У 2018—2020 гадах працаваў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20ВИТАЛИЙ МАКЛАКОВ УТВЕРЖДЕН ГЛАВНЫМ ТРЕНЕРОМ МУЖСКОЙ МОЛОДЕЖНОЙ КОМАНДЫ U-20.
З 2021 года — другі трэнер жаночай юніёрскай зборнай Беларусі (U-18). З 2022 года — другі трэнер жаночай каманды «Алімпія» (Гродна)Перемены в гродненском баскетболе — у всех команд сменились главные тренеры, з 2025 года — галоўны трэнерУ БРОНЗОВЫХ ПРИЗЕРОВ ЖЕНСКОЙ BETERA-СУПЕРЛИГИ ПО БАСКЕТБОЛУ СМЕНИЛСЯ ГЛАВНЫЙ ТРЕНЕР.
Дасягненні У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (2): 1995/1996, 1997/1998. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1994/1995, 1996/1997. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1992/1993. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1999. У якасці трэнера Чэмпіён Беларусі сярод жанчын (1): 2025/2026.
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол) Катэгорыя:Трэнеры «Гродна-93-ГрДУ» Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы