Мікалай Аляксандравіч Аляксееў (нар. , Віцебск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец віцебскай ДзЮСШ N4. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.
У 1997—2000 гадах навучаўся ў ЗША, ва ўніверсітэце Буфала. Пасля вяртання выступаў за клубы Расіі, Сербіі, Украіны, Грэцыі, Кіпра, Латвіі, Венгрыі, Румыніі, Ірана.
У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-19981998 European Championship for Men 22 and Under. Mikalai Aliakseyeu. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе з 1998 па 2014 год.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Кіраваў камандай юнакоў РДВАР 2003—2004 гадоў нараджэння Главная / Новости / Сборные / Европейская юношеская баскетбольная лига.
У 2015—2016 гадах быў другім трэнерам юнацкай зборнай Беларусі U-16. З кастрычніка 2017 па верасень 2020 года — галоўны трэнер юнацкай зборнай Беларусі U-16Баскетбол. Известный в прошлом центровой Николай Алексеев возглавил юношескую сборную Беларуси . У далейшым працаваў трэнерам у Кітаі.
Кар’ера 1994—1997 — РВАР (Мінск) 1997—2000 — Бафала Булс (NCAA) 2000—2002 — ЦСКА (Масква, Расія) 2002 — ФМП Жалезнік (Бялград, Сербія) 2002—2003 — Арсенал (Тула, Расія) 2003—2005 — ЦСК ВПС-Самара (Самара, Расія) 2005 — Хімік (Южнэ, Украіна) 2005 — Алімпія (Ларыса, Грэцыя) 2006 — АЕЛ (Лімасол, Кіпр) 2006—2007 — Валміера (Латвія) 2007—2008 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя) 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна) 2009—2010 — Кёрменд (Венгрыя) 2010—2011 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя) 2011—2012 — Тыргу-Мурэш (Румынія) 2013 — Шахрдары (Гарган, Іран) 2014 — Хам’яры Шахрдары (Зенджан, Іран)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 1996/1997. Чэмпіён Кіпра (1): 2005/2006. Чэмпіён Венгрыі (1): 2007/2008. Бронзавы прызёр чэмпіянату Венгрыі (1): 2009/2010. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1997.
Спасылкі Профіль на сайце БК ЦСКА Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце fiba.basketball НИКОЛАЙ АЛЕКСЕЕВ: ДОСТАТОЧНО ВСТАТЬ — И Я НА ВИДУ
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі ЦСКА Масква (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Галічыны» Львоў (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «ФМП Жалезніка» Бялград Катэгорыя:Трэнеры РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Арсенала» Тула (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Самары» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Алімпіі» Ларыса Катэгорыя:Ігракі «Хіміка» Южнэ Катэгорыя:Ігракі «Валміеры» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Кёрменда» (баскетбол) Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-16