Вялікая Каралінская сінагога, або проста Каралінская сінагога — колішняя сінагога ў Караліне, прадмесці Пінска. Знаходзілася ў цэнтры так званай плошчы Трох сінагогТак неафіцыйна называлі яе жыхары горада. На былой Каралінскай плошчы адноўлены мураваныя будынкі сінагогі Канфедэрацкая і міквы., ці Каралінскай плошчы, сфарміраванай на скрыжаванні вул. Пахілай (раней — Школьны завулак, не захаваласяІшла ад вул. Каралінскай (зараз — вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі) да вул. Альбрэхтаўскай (зараз — вул. Кірава)), Бутрымовіча (пазней вул. Лазенная, цяпер — вул. Калініна) і Школьнай (раней — вул. Прадоўжана-Школьная, цяпер — вул. Альхоўскіх). Сінагога згарэла ў 1880-я гг.
Літаратура
Катэгорыя:Сінагогі Пінска Катэгорыя:Драўляныя сінагогі Беларусі Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Зніклі ў 1880-я гады Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пінска