Сяргей Рыгоравіч Дудко (нар. 1960, пгт Запарожжа, Луганская вобласць, УССР) — беларускі военачальнік, генерал-маёр (2016). Удзельнік вайны ў Афганістане.
Біяграфія Удзельнічаў у вайне ў Афганістане.
У 2004 годзе ўзначаліў упраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі БеларусьО. С. Ишутин, С. Н. Шнитко, О. А. Крючков, И. А. Лятос «На страже здоровья воинов-десантников» (к 10-й годовщине создания медицинской службы командования сил специальных операций Вооруженных Сил Республики Беларусь) .
22 лютага 2016 года прысвоена воінскае званне генерал-маёраУказ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2016 года № 69 «О присвоении воинского звания».
Да 21 снежня 2017 года працаваў начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2017 года № 457 «О С. Г. Дудко».
Працаваў прадстаўніком Савета міністраў абароны краін — удзельніц СНД і Рэспублікі Беларусь. З 3 лістапада 2017 года па 14 ліпеня 2020 года працаваў намеснікам кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра краін — удзельніц СНД.
16 лістапада 2021 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі стралковага спорту.
Узнагароды ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Чырвонай Зоркі.
Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)