Перакла́д Чарня́ўскага — рукапісы каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага, на базе якіх быў зроблены поўны пераклад Бібліі на беларускую мову, выдадзены Беларускім біблейскім таварыствам у 2012 годзе.
Гісторыя Уладзіслаў Чарняўскі ажыццяўляў пераклад біблійных кніг пачынаючы з 1970 г., а ў 1995—1998 гг. перадаў рукапісы свайго перакладу Бібліі Антонію Бокуну, цяпер пастару пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік», у апрацоўцы якога выйшлі «Кніга Роду» (1997), «Новы Запавет» (1999) і «Пяцікніжжа» (2002).
Далей Антоні Бокун дапамог наладзіць кантакты прадстаўнікоў Беларускага Біблейскага таварыства з ксяндзом Чарняўскім. Пазней да гэтай справы далучыліся айцец Андрэй Абламейка і айцец Сяргей Гаек. Незадоўга да сваёй смерці, у канцы 2001 года, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў Біблейскаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў.
Асаблівасці Версія Чарняўскага змяшчае больш беларускіх паняццяў, азначэнняў, канструкцый у параўнанні з іншымі «апалячанымі» каталіцкімі перакладамі. У тэксце ўжываюцца дыялектызмы з гаворак Гарадзеншчыны і Валожыншчыны, дзе Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся і пражыў значную частку жыцця.
Спасылкі Біблія. Пяцікніжжа Майсея (Уладзіслаў Чарняўскі) (люстэрка) Сьвятая Біблія. Новы Запавет (Уладзіслаў Чарняўскі, арыгінальны тэкст перакладу) Сьвятая Біблія. Новы Запавет (Уладзіслаў Чарняўскі, у першай рэдакцыі 1999 г.) НОВЫ ЗАПАВЕТ у перакладзе Уладзіслава Чарняўскага (2003) Біблія ў перакладзе кс. Уладзіслава Чарняўскага Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага, рэдакцыя 2012 года Біблія ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага, рэдакцыя 2017 года
Катэгорыя:Пераклады Бібліі