міні|240пкс|Паштовая марка Беларусі з выявамі гарлачоў злева і ўверсе (1992 г.) Гарла́ч — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусцем.
Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і малочных вырабаў. Вядомы большасці народаў свету. Вырабляецца гартаваным, чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам і ангобам. Іншыя назвы: гладыш, ладыш і стаўбун. Вылучаюць віды: берасцень (аплецены стужкамі бяросты) і збан (жбан) — з дзюбай-літком і вушкам-ручкай.
Спасылкі
Катэгорыя:Посуд Катэгорыя:Ёмістасці Катэгорыя:Ганчарства Катэгорыя:Кераміка