Нарунды () — старажытная эламская багіня перамогі.

Багіня Нарунды ўзгадваецца ў дагаворы Элама з акадскім валадаром Нарам-Суэнам, на пячатках, яе імя ўваходзіла ў склад жаночых імёнаў эламітаў. Найбольш вядомая выява — статуя Нарунды, знойдзеная падчас раскопак у Сузах, захоўваецца ў Луўры. Яна належыць перыяду кіравання эламскага валадара Пузур-Іншушынака з Аванскай дынастыі (канец 3 тысячагоддзя да н. э.). На ёй багіня выяўлена ў сідзячым стане на троне ў выглядзе львоў-ахоўнікаў. Яна апранута ў спадніцу з махрамі, у адной руцэ трымае кубак, у другой — пальмавую галіну. На статуі надпіс на акадскай мове, у якім валадар просіць багіню берагчы яго правы і абараняць іх.

Сярод навукоўцаў няма аднадушша ў тлумачэнні паходжання вобразу Нарунды і яе функцыях. Падобна на тое, што яна лічылася сястрою 7 багоў вайны, увасабляла многія рысы багіні-маці.

Спасылкі Statue of the goddess Narundi. Circa 2100 BC Elamite religion Mythical Motifs in the Furniture of Elamite Civilization

Катэгорыя:Багіня-Маці Катэгорыя:Багі вайны Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Багі паводле алфавіта