Ву́жыца (У́жыца) — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвіна.
Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 350 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Прытокі Справа: ручай Муквяціца. Злева: Бярозаўка, Свяціца
Агульнае Выцякае з возера Цятна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дубровы, вусце за 1 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск, прыкладна ў 1 км на захад ад вёскі Чыстаполле. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны.
Даліна У-падобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—150 м), у асобных месцах адсутнічае. Рэчышча звілістае шырынёй 3—5 м.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна