Уладзіслаў Калінін (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2019 года пачаў гуляў за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2021 годзе стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 4 ліпеня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.

Са жніўня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У маі 2023 года выбыў з-за траўмы, вярнуўся ў строй у кастрычніку 2023 года. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2024 года.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Дынама 14 0 2020 дубль Дынама 27 1 2021 Д1 Дынама 1 0 2022 Д1 Дынама 11 0 2023 Д1 Дынама 11 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск