Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі (нар. ) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (з 2013). Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Біяграфія Нарадзіўся 3 студзеня 1969 года.

У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьКалиновский Сергей Алексеевич. Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов .

З 1993 па 2005 год працаваў суддзёй у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыіНазначен новый заместитель Министра юстиции Сергей Алексеевич Калиновский , прайшоў шлях ад стажора народнага суддзі ў Баранавічах і Кобрыне да суддзі Кобрынскага судаНачальник главного управления юстиции Брестского облисполкома пошел на повышение . Са жніўня 2005 па 11 сакавіка 2021 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2021 года № 140 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб» працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. З’яўляецца членам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь з 18 кастрычніка 2013 годаСостав комиссии. Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов .

12 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Курыруе пытанні каардынацыі і кантролю за дзейнасцю органаў прымусовага выканання, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

2 кастрычніка 2020 года Сяргей Каліноўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Каліноўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.

21 чэрвеня 2021 года Сяргей Каліноўскі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.

Крыніцы

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША