Вера Аляксандраўна Сізко́ (у дзявоцтве Гадлеўская;  — ) — беларускі музыказнавец, музычны крытык, педагог, даследчык беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў.

Біяграфія Нарадзілася ў Верхнядзвінску. Скончыла Мінскі музычны тэхнікум і ў 1940 годзе паступіла вучыцца ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыюВыставка «Верой и правдой» к 100-летию со дня рождения В. А. Сизко // Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Свярдлоўск, потым у Ташкент. У Ташкенце В. А. Сізко паступіла ў Ленінградскую кансерваторыю, якую скончыла ў 1948 годзе ў Ленінградзе і атрымала дыплом гісторыка-педагога. У 1948—1952 і 1954—1957 гадах выкладала гісторыю рускай музыкі і загадвала вучэбнай часткай у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага і адначасова ў 1948—1974 гадах (з перапынкам) у Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі. У 1959—1964 гадах працавала на Беларускім радыё: мастацкі кіраўнік, галоўны рэдактар музычнага вяшчання, старшыня музычна-рэпертуарнай камісіі. У 1974—1989 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1973—1976 гадах займала пасаду адказнага сакратара Саюза кампазітараў БССР.

Навуковая і творчая дзейнасць Займалася даследаваннем беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў, пытаннямі развіцця беларускай музычнай культуры. Публікавала рэцэнзіі на творы беларускіх кампазітараў. Складальнік зборніка артыкулаў пра Р. Шырму, зборніка песень «Спадчына» на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтар музычных радыё- і тэлевізійных перадач.

Сярод публікацый: Белорусская советская опера. — Мн., 1959. И. М. Лученок // Они пишут для детей. Вып. 3. — М., 1980. Свет духоўнай музыкі // Мастацтва Беларусі. 1999, № 10.

Літаратура

Спасылкі

Сізко, Вера Аляксандраўна (музыказнавец; 1916—1999) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі Выставка «Верой и правдой» к 100-летию со дня рождения В. А. Сизко // Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Музычныя крытыкі СССР Катэгорыя:Музычныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР