Муаен (ад , «сярэдні») — невялікі востраў у Індыйскім акіян, адносіцца да Сейшэльскіх астравоў. З’яўляецца часткай Нацыянальнага марскога парка Сент-Ан.
Геаграфія
Востраў Муаен размешчаны за 4,5 км на поўнач ад вострава Маэ. Адміністрацыйна адносіцца да акругі Мон-Флеры. Востраў адносіцца да так званых Унутраных Сейшэльскіх вастравоў і з’яўляецца гранітным. Даўжыня вострава складае 480 м, шырыня — 300 м.
Гісторыя З 1915 года да 1970-х гадоў востраў быў закінуты. У 1962 годзе яго за £8,000 набыў англійскі бізнэсмэн Брэндан Грымшоў. Да сваёй смерці ў ліпені 2012 года ён быў адзіным жыхаром вострава.
Брэндан Грымшоў разам з мясцовым памочнікам Рэнэ Антуанам Лафартунам прыклаў велізарныя намаганні, каб зрабіць востраў прыдатным да пражывання. У першую чаргу, востраў быў абвешчаны прыродным запаведнікам і з турыстаў, якія наведвалі Муаен, спаганялася плата ў памеры 12 Еўра (у кошт наведвання ўваходзіла экскурсія па востраву, адпачынак на пляжы і абед у рэстаране «Вясёлы Роджэр»). Грымшоў з партнёрам высадзілі 16 тысяч дрэў, праклалі 4,8 км сцежак, завезлі і выгадавалі гіганцкіх чарапах, папуляцыя якіх цяпер складае 120 асобін. На востраве, акрамя рэстарана, ёсць невялікі музей, капліца, дзе на дошцы выбітыя імёны ўсіх уладальнікаў вострава з 1850 года, і невялікія могілкі на 3 магілы, дзе пахаваны бацька Грымшоў і двое невядомых піратаў, па сцвярджэнні Грымшоў.
Брэндан Грымшоў памёр у ліпені 2012 года. Яго прыёмны сын Рэнэ Антуан Лафартун памёр ад раку ў 2007 годзе.
У 2008 годзе востраву афіцыйна быў нададзены статус запаведніка. Па стане на лістапад 2012 года востраў з’яўляецца часткай нацыянальнага парку.
Цікавыя факты Хадзілі чуткі аб закапаных на востраве скарбах коштам £30 млн. Брэндан Грымшоў на працягу свайго пражывання на востраве дарэмна шукаў іх.
Літаратура A Grain of Sand: The Story of One Man and an Island. Camerapix, 1997, ISBN 1874041334.
Спасылкі
Ураганы проходят стороной | Публикации | Вокруг Света Британец купил остров на Сейшелах и превратил его в «рай». Фото. Видео
Катэгорыя:Сейшэльскія астравы