Галель () — у іўдаізме — адна з урачыстых малітваў, якая чытаецца па асобных днях, каб хваліць і дзякаваць Госпаду. Складаецца з псалмоў 112—117, таксама празваных «Егіпецкім галелем». «Егіпецкі галель» уяўляе сабою суцэльны твор, магчыма, напісаны падчас падзей Ханукі, пра што гаворыць ягоная структура і звычай яго вымаўлення ва ўсе дні гэтага свята.

У Евангеллях Прыкладам ужывання галеля ў Евангеллі можа паслужыць урывак аб уездзе Ісуса ў Іерусалім (), калі яўрэі сустрэлі Ісуса пальмавымі галінамі і воклічам «асана!» («Выратуй жа!») ().

Таксама згадваецца, што пасля спажывання велікоднай трапезы Ісус з вучнямі спяваў псалом (у грэчаскім арыгінале — літаральна «гімн»): «І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную» (, ). На думку шэрагу каментатараў, напрыклад, Чарлза Сперджэна, тут маецца на ўвазе звычай чытаць галель у завяршэнне велікоднага седэра.Чарлз Сперджен. 12 проповедей об вечере: Памятная песнь

Спасылкі

The Open Siddur Project: Hallel

Катэгорыя:Іўдзейскае набажэнства Катэгорыя:Псалмы