Сухар () — рака на паўднёвым захадзе Іспаніі, левы прыток Гвадыяны.
Даўжыня ракі складае 214 км, плошча басейна — 8508 км². Рака бярэ пачатак на паўночных схілах гор Сьера-Марэна і працякае пераважна па ўзгорыста-нізкагорнай мясцовасці. Зімой рака паўнаводная, летам месцамі перасыхае. Сярэдні расход вады — каля 50 м³/с. Воды ракі выкарыстоўваюцца галоўным чынам для ірыгацыі. У сярэднім цячэнні знаходзіцца вадасховішча.
Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Еўропе