Дом па Камісарыяцкім завулку, 4 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры канца XIX ст.
Гісторыя Пабудаваны ў канцы XIX ст. на былым Гарохавым завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку крамы. Па некаторых звестках, да нацыяналізацыі ў 1924 г. яго ўласнікам быў Рыўка Капысцер.
Дом меў мураваны флігель, гаспадарчыя пабудовы. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер у будынку размяшчаецца Ваенны камісарыят г. Магілёва і Магілёўскага раёна.
Архітэктура Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак на высокім цокале галоўным фасадам павернуты да чырвонай лініі забудовы зав. Камісарыяцкага. Галоўны фасад асіметрычны, уваход у будынак размешчаны з левага боку. Першы паверх мае лучковыя аконныя праёмы, другі паверх — арачныя праёмы са складанымі ліштвамі. Галоўны фасад з гладкімі сценамі, развітай гарызантальнай цягай і прафіляваным гзымсам. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Дах двусхільны.
Спасылкі
Катэгорыя:Камісарыяцкі завулак (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі эклектыкі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве