Сьетэ-Пікас (, літаральна — «Сем пікаў») — гара ў Іспаніі. Вышыня над узроўнем мора — 2138 м, адносная вышыня — 278 м. Геалагічна складзеная гранітамі і адносіцца да масіву Сьера-дэ-Гвадарама. Гара мае сем вяршыняў з невялікай адноснай вышынёй.

Сьетэ-Пікас знаходзіцца на мяжы Кастыліі і Леона з аўтаномнай супольнасцю Мадрыд, за 19 км на поўдзень ад Сеговіі. Схілы гары пакрыты хваёвымі лясамі, вышэй — альпійскімі лугамі. На мадрыдскім баку гары на вышыні 1900 м знаходзяцца вытокі ракі Гвадарама, прытоку Таха.

Катэгорыя:Горныя вяршыні Іспаніі